"Стремясь к чему-то ты должен верить в себя..."
Государственное учреждение образования "Новогрудская специальная общеобразовательная школа-интернат для детей с тяжелыми нарушениями речи, нарушениями психического развития (трудностями в обучении)"
Адрес: 231400, Гродненская обл., г.Новогрудок, ул.Суворова, д.9
Тел. учреждения:
(801597) 2-39-56; (801597) 2-39-55 (факс)
У бацькоў у першыя тыдні навучання ў школе ўзнікае мноства пытанняў:
- А як маё дзіця асвоіцца ў новым калектыве?
- А ці не ўзнікнуць цяжкасці пры авалоданні новым матэрыялам?
Праграма ж вельмі складаная?
Педагог-псіхолаг паспрабуе адказаць на ўсе гэтыя пытанні.
Пачатак школьнага жыцця – гэта сур’ёзнае выпрабаванне для большасці дзяцей. Яны павінны прыстасавацца да новага калектыву, да новых патрабаванняў, да паўсядзённых абавязкаў. Для многіх з іх школьны распарадак занадта строгі. І якраз у гэты складаны перыяд маленькаму вучню хочацца як мага лепш адпавядаць чаканням дарослых. Яму патрэбна, каб яго заўсёды высока ацэньвалі. А калі гэта не здараецца, то першакласнік пачынае адчуваць эмацыянальны дыскамфорт, баяцца школы і вельмі часта адказваецца яе наведваць. Дзіця ўвесь час баіцца зрабіць памылку. І дарослыя, якія не адчулі, не прааналізавалі самаадчуванне дзіцяці, могуць пакараць яго за памылку. У першую чаргу гэта датычыцца бацькоў.
Дзіця можа стаць раздражняльным, плаксівым, неспакойным, задзірлівым, няўважлівым, несабраным. Можа пастаянна крычаць, моцна ўзбуджацца і доўга не супакойвацца, пры нават нязначнай непаспяховасці можа крыўдзіцца, плакаць, пускаць у ход кулакі, не паспяваць працаваць з усім класам. Усім гэтым негатыўным праяўленням могуць спрыяць:
-
Вучэбныя перагрузкі.
-
Няздольнасць дзіцяці справіцца са школьнай праграмай.
-
Непасільныя чаканні з боку бацькоў.
-
Неспрыяльныя адносіны з педагогамі.
-
Змена школьнага калектыву ці непрыняцце школьным калектывам.
Нярэдка дарослыя лічаць вышэйназваныя асаблівасці паводзін вынікам дрэннага выхавання і прад’яўляюць павышаныя патрабаванні да такога дзіцяці, абвінавачваюць яго ў ляноце, неахайнасці, невыхаванасці. Гэта можа ўзмацніць нярвознасць дзіцяці.
Некаторыя з падобных сімптомаў могуць быць праяўленнямі крызісу ў развіцці, які якраз прыпадае на ўзрост 6-7 гадоў.
У жыцці кожнага чалавека ёсць спакойныя (стабільныя) перыяды, калі развіццё псіхікі праходзіць плаўна, а ёсць крытычныя (пераходныя) перыяды, калі адбываецца пэўны скачок ў развіцці. Гэтыя перыяды псіхолагі называюць крызіснымі. У час крызіснага перыяду адбываюцца рэзкія змяненні ў псіхіцы дзіцяці. За кароткі перыяд (ад некалькіх месяцаў да 1 года) дзіця мяняецца поўнасцю. У гэты перыяд дзеці адказваюцца нешта рабіць толькі таму, што гэта папрасіў ці загадаў дарослы, стараюцца абавязкова настаяць на сваім, пратэстуюць супраць нормаў паводзін, імкнуцца да самастойнасці, чаго б гэта не каштавала, могуць гаварыць дрэнныя словы дарослым, грубіць.
Як жа з гэтым можна справіцца? А вельмі проста (зразумела, калі вы навучыліся адчуваць сваё дзіця, можаце адзначыць нават самыя нязначныя змены ў настроі, самаадчуванні).
-
Памятайце, што крызісы – гэта часовая з’ява, іх неабходна проста перажыць.
-
Змяніце свае адносіны да дзіцяці – яно ўжо не маленькае, прызнайце гэта.
-
Загадны тон у гэтым узросце не дасць жаданага эфекту. Патрэбна не прымушаць, а тлумачыць, разам аналізаваць, для чаго патрэбна тая ці іншая справа.
-
Не саромейцеся “вярнуцца ў дзяцінства” разам з дзіцём, разам гуляйце, выдумляйце розныя гульні, жартуйце, смейцеся – і вы лепш зможаце зразумець адзін аднаго.
-
Не ўспамінайце былыя няўдачы дзіцяці, дапамажыце яму набыць веру ў свае сілы, упэўненасць, што ён справіцца з пастаўленымі задачамі.
-
Часцей успамінайце дзіцячыя поспехі, асабліва ты, якія звязаны з самастойнымі дасягненнямі.
-
Абапірайцеся на самае пазітыўнае ў асобе дзіцяці.
-
Часцей дэманструйце любоў і павагу да сына ці дачкі. Дзеці гэта вельмі востра адчуваюць.
-
Праводзце больш часу з дзецьмі, наколькі гэта магчыма.
І яшчэ невялікая памятка для бацькоў.
1. Памятайце, што дзіця можа канцэнтраваць увагу не больш 10-15 хвілін. Таму пры выкананні дамашняга задання рабіце невялікія перапынкі, фізкультхвілінкі. А ўвогуле працягласць дамашніх заняткаў у 1 класе - не больш адной гадзіны.
2. Тэлевізар, камп’ютэр і любыя заняткі, якія патрабуюць вялікай зрокавай нагрузкі, павінны працягвацца не больш адной гадзіны ў дзень.
3. Ніколі не гаварыце дзіцяці, што ён горш за ўсіх, нават калі злуяце на яго. Ацэньвайце толькі яго паступкі, а не яго самога.
4. Заўсёды гаварыце дзіцяці праўду, нават калі гэта вам не выгадна.
5. Памятайце! Дзіця адносіцца да сябе так, як адносяцца да яго дарослыя. І ўвогуле, хоць час ад часу стаўце сябе на яго месца і тады будзе больш зразумела, як весці сябе з ім.
Спіс рэкамендацый можна працягваць бясконца. Але галоўнай рэкамендацыяй усё ж такі будзе наступная:
Больш любві і дабрыні ва ўзаемаадносінах з дзецьмі, больш веры ў яго магчымасці, больц цярпення і вытрымкі – і тады ўсё атрымаецца!
К.А. Шапель, педагог-псіхолаг
ДУА “Навагрудская спецыяльная
агульнаадукацыйная школа-інтэрнат
для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы”